08 — 28 лютага
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а)
Інфо: +37529 3290610, +37517 2845399
Уваход: вольны
Праект Ігара Корзуна «Numbers & Doors» аб’ядноўвае «татальны» фота-архіў, некалькі аб’ектаў і акумулюючую інсталяцыю. Аўтар уяўляецца як мастак-калекцыянер, які фіксуе і архівуе з дапамогай серый фотапано малюнкі лічбаў і дзвярэй, збірае і сучляняе паміж сабой і прасторай галерэі розныя аб’екты.
Ігар Корзун:
«Усё, усё што я раблю, было заўсёды, і да таго, як я нарадзіўся ў 65-м ўзімку, і нават да таго як нарадзіўся першы, хто нарадзіў усіх. Мне нязручна ставіць свой подпіс пад працамі, я не заўсёды ўпэўнены, што гэта зрабіў я. Проста адчыніў вочы і ўбачыў. Вось яно і ёсць на паперы ці палатне ці словам вымаўлена. Гэта проста словы, якіх акіян, акіян словаў, у якім мы ёсць з якіх мы ёсць. Я ж проста закідваю сваю вуду і чакаю на беразе, калі клюне. Слава Богу, апошні час добры клёў. З асалодай падзялюся з вамі сваёй трапезай».

This website uses IntenseDebate comments, but they are not currently loaded because either your browser doesn't support JavaScript, or they didn't load fast enough.
0 / Комментарии к “Numbers & Doors”