03-25/05/2012 Artes liberales @ Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» 3 350
-1+1 0

Ад 3 да 25 траўня ў галерэі «Ў» пройдзе ўнікальны выставачна-адукацыйны праект ARTES LIBERALES.

ARTES LIBERALES («вольныя мастацтвы») – так у антычным свеце называлі сукупнасць ведаў, якія павінен быў засвоіць свабодны грамадзянін. У эпоху сярэднявечча «вольныя мастацтвы», якія падзяляліся на «мастацтвы слова» – Trivium (граматыка, рыторыка, дыялектыка) і «мастацтвы лічбы» – Quadrivium (арыфметыка, геаметрыя, астраномія і музыка), разглядаліся як непарушная аснова ўніверсітэцкай адукацыі. Пры тым пад «мастацтвам» (ars) разумелася хутчэй не мастацкае майстэрства, а «практычная навука» – спосаб спасціжэння свету, заснаваны на развітым лагічным мысленні і сістэмна арганізаваных ведах, а тэрмін artista адносіўся ў першую чаргу да студэнта, якія вывучаў «вольныя мастацтвы».

Сёння тэрмінам вольныя мастацтвы зазвычай пазначаецца ўвесь комплекс гуманітарных дысцыплін, аднак у сучаснай сацыякультурнай сітуацыі (адной з характэрных прыкметаў якой ёсць заняпад класічнай універсітэцкай адукацыі і ўласцівых ёй каштоўнасцяў) прастора і магчымасці для вывучэння «вольных мастацтваў» імкліва звужаюцца. Логіка і ідэалогія «свабоднага рынку» дыктуе прагматычны выбар на карысць вузкіх спецыялізацый – з магчымасцю найхутчэйшай канвертацыі сімвалічнага адукацыйнага капіталу ў рэальны капітал. У такіх умовах выбар на карысць гуманітарнай адукацыі і вывучэння «вольных мастацтваў» як першага і неабходнага для станаўлення аўтаномнай і свабоднай асобы ўзроўню ўніверсітэцкай адукацыі ўспрымаецца як выклік, як сімвалічны пратэст – супраць дыктатуры рынку, «глухасці спецыялізацый» і засілля тэхнакратычнага мыслення, а яшчэ – як праява эканамічна неабгрунтаваных «паводзінаў» на карысць бескарыслівай любові да мастацтва…

Але ці маем мы права сцвярджаць, што непарыўная (як гэта падавалася цягам доўгіх стагоддзяў) повязь паміж словам і вобразам, паміж мастацтвам і гуманітарнымі навукамі, паміж навуковым спазнаннем і мастацкімі спосабамі спасціжэння свету, – карацей, усё тое, на чым грунтавалася класічная ўніверсітэцкая адукацыя і што забяспечвала шырыню поглядаў і глыбіню мыслення, – страчаная назаўжды? І ці так гэта насамрэч? Каму і якім чынам вывучэнне «вольных мастацтваў» можа прынесці карысць? Якім чынам звязаныя каштоўнасныя прыярытэты «грамадства ведаў» і эканамічная эфектыўнасць «крэатыўных індустрый» з культурнай традыцыяй і гуманітарным мысленнем? Якімі ёсць наступствы збліжэння класічнай гуманітарнай адукацыі і дыгітальнай культуры? Што адрознівае «вольныя мастацтвы» ад «інтэлектуальнага супермаркета», які прапануе нам тэлебачанне і Інтэрнэт? Якую ролю грае гуманітарная оптыка ў даследаванні разнастайных сацыяльных і культурных феноменаў? І нарэшце – чым можа дапамагчы мастацтва ў візуалізацыі і артыкуляцыі сацыяльна значных праблем? На гэтыя ды іншыя пытанні мы паспрабуем адказаць у межах нашага праекта.

Такім чынам, ARTES LIBERALES – гэта мастацкі і адукацыйны эксперымент, які мае на мэце асэнсаванне «карысці» гуманітарнай адукацыі і неабходнасці вывучэння вольных мастацтваў у сучаснай сацыякультурнай і эканамічнай сітуацыі.

ARTES LIBERALES – гэта фестываль ідэй і арт-праектаў, створаных моладдзю, якая вывучае «вольныя мастацтвы» і імкнецца ў мастацкай і медыяльнай форме прапанаваць уласную інтэрпрэтацыю разнастайных падзеяў і феноменаў навакольнай рэчаіснасці.

ARTES LIBERALES – гэта цыкл адкрытых і захапляльных лекцый, майстар-класаў,  дыскусій і круглых сталоў з удзелам найлепшых прафесараў і лектараў Беларусі і Еўропы; пры гэтым праграма акадэмічных мерапрыемстваў праекта ахоплівае ўсю гуманітарную прастору: ад тэорыі і гісторыі візуальных мастацтваў, гендарнай праблематыкі, арт-крытыкі і медыятэорыі да рэлігіі, культурнай спадчыны і філасофіі.

Фактычна прастора галерэі «Ў» (прастора Ў-топіі і гетэратопіі адначасова) на тры тыдні ператворыцца ў пляцоўку «адкрытага ўніверсітэта» – даступнага для ўсіх і кожнага. Знаёмства з традыцыямі і найноўшымі тэндэнцыямі ў галіне разнастайных сацыягуманітарных дысцыплін прапануецца здзейсніць праз сінтэз інтэлектуальных практык і творчых праектаў.

Усе імпрэзы будуць суправаджацца цэлым шэрагам экспазіцый арт-аб’ектаў, праграмай відэафільмаў, анімацыйных прац, а таксама ды-джэйскімі і ві-джэйскімі праграмамі.

Дырэктар праекта: Альміра Усманава.

One Comment

  1. Great blog here! Additionally your website rather a lot up fast! What web host are you the usage of? Can I am getting your affiliate hyperlink to your host? I want my site loaded up as quickly as yours lol

  2. regiaba,

    bathroom towels should be maintained with a great fabric conditioner so that they will last longer::

  3. I used to be suggested this website via my cousin. I’m no longer certain whether this post is written by him as no one else recognise such special approximately my difficulty. You’re amazing! Thanks!|

  4. Your article has verified beneficial to me. It is quite informative and you are clearly really knowledgeable in this location. You might have opened my eyes to varying views on this subject with intriguing and solid content.

Добавить комментарий для autograph baseball Отменить ответ

Connect with Facebook